БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

6.10.2025 / 7:14

Nashaniva.com

Сёння ў Стакгольме пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій. Першым, або першымі будуць абвешчаныя лаўрэаты па медыцыне і фізіялогіі.

Angela Weiss/Pool Photo via AP, File

Гэта адбудзецца а 12:30 па мінскім часе.

У аўторак стануць вядомыя лаўрэаты па фізіцы, у сераду па хіміі.

У чацвер назавуць Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, а ў пятніцу а 12‑й — прэміі міру.

У наступны панядзелак — прэміі па эканоміцы.

У 2015 годзе Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, а ў 2022 годзе нобелеўскім лаўрэатам прэміі міру стаў праваабаронца Алесь Бяляцкі, які ў той час быў у СІЗА, а цяпер адбывае 10 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула