БЕЛ Ł РУС

У Мінску BMW урэзалася ў кіёск «Белсаюздруку» і збіла 22‑гадовую дзяўчыну

5.10.2025 / 22:2

Nashaniva.com

На месцы дзяжурыла хуткая дапамога.

Фота: koko_by / Telegram

У Мінску на прыпынку каля станцыі метро «Міхалова» аўтамабіль BMW урэзаўся ў кіёск «Белсаюздруку».

Фота: stidno_minsk / Telegram

На месцы дзяжурыла хуткая дапамога. Шкло кіёска пабілася, памяты капот аўто. Ля машыны стаіць кампанія маладзёнаў.

За стырном BMW быў 22‑гадовы кіроўца. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён рухаўся па праспекце Дзяржынскага, паблізу дома №55, калі не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся са Skoda. BMW вылецела з дарогі і наехала на 22‑гадовую дзяўчыну, а пасля — на кіёск.

Фота: stidno_minsk / Telegram

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула