БЕЛ Ł РУС

Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку

5.10.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Дырыжор Віктар Бабарыкін паехаў туды на гастролі.

Дырыжор Віктар Бабарыкін трапіў пад атаку дронаў у Данецку, куды прыехаў, каб дырыжыраваць Данецкім сімфанічным аркестрам. Выступаць ён павінен быў 5 кастрычніка на юбілейным канцэрце заслужанага работніка культуры Расіі кампазітара Уладзіміра Воўчанкі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Дырыжор не пацярпеў. А ў зале філармоніі, па яго словах, сабраўся аншлаг.

Бабарыкін заўважыў, што яго маці нарадзілася ў Снежным (горад у Горлаўскім раёне Данеччыны). «Данецк для мяне — другая радзіма», — адзначыў дырыжор.

Бабарыкін кіраваў Прэзідэнцкім аркестрам з 2002 года, з моманту яго стварэння. У кастрычніку 2019 года яго знялі з пасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула