БЕЛ Ł РУС

Кіруючыя партыі Германіі губляюць папулярнасць — чаго не скажаш пра «Альтэрнатыву для Германіі»

5.10.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Кіруючыя партыі Германіі ХДС/ХСС і СДПГ губляюць падтрымку выбаршчыкаў да рэкордна нізкага ўзроўню, паведамляе Bild.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Згодна з апошнім апытаннем, блок ХДС/ХСС («Саюз») страчвае адзін працэнтны пункт і апускаецца да 24%, а сацыял-дэмакраты ад СДПГ — да 14%.

Разам кіруючая кааліцыя набірае толькі 38% — самы нізкі паказчык з моманту пачатку яе працы ў траўні. Гэта на шэсць працэнтаў менш, чым трэба для парламенцкай большасці.

Партыя АдГ («Альтэрнатыва для Германіі») утрымлівае свой паказчык у 26%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула