БЕЛ Ł РУС

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку

5.10.2025 / 15:4

Nashaniva.com

У вёсцы Зябкі на Глыбоччыне расійскі артыст — клоўн і акрабат, які калісьці выступаў на сусветных сцэнах, уласнаручна рамантуе стары млын і марыць ператварыць яго ў тэатр і арт-прастору. Ён просіць далучыцца ўсіх неабыякавых.

Заслужаны артыст Расіі, клоўн і былы гімнаст цырка «Дзю Салей» Мікалай Чаўнакоў, якога ў вёсцы называюць «Нікаля», чатыры гады таму пераехаў з Масквы ў беларускую вёску Зябкі разам з жонкай — віцяблянкай Аленай. «Нас нічога не звязвала з гэтымі мясцінамі, але мы прыехалі і не змаглі забыць пра Зябкі», — распавядалі яны.

Чаўнаковы выкупілі закінутыя будынкі старой школы і млына, каб стварыць тут незвычайнае арт-асяроддзе: клоўнарыум, выставу і прастору, што абуджае фантазію.

Цяпер галоўны клопат Нікаля — стогадовы цагляны млын, самы вялікі будынак вёскі.

Ён быў збудаваны ў 1930‑х гадах па нямецкім праекце. Млын мае чатыры паверхі, былую кузню і сховішча. Будынак паступова разбураецца, а драўляны дах амаль цалкам згніў — таму артыст распачаў яго рамантаваць самастойна.

Сюжэт у тыктоку пра яго зрабіў гаспадар мясцовай аграсядзібы «Запаведны востраў».

@zapovednostrov #CapCut ♬ оригинальный звук - агроусадьба Заповедный остров

Млын, як кажа Чаўнакоў, сверхзадача для яго на сёння. Дах ён хоча паставіць да зімы.

Мужчына просіць валанцёраў дапамагчы.

«Пакіньце свой след у гісторыі Зябак», — заклікае Нікаля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула