БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла ноччу па дзевяці абласцях Украіны

5.10.2025 / 11:29

Nashaniva.com

У ноч на 5 кастрычніка Расія нанесла па тэрыторыі Украіны маштабны камбінаваны ўдар, запусціўшы больш за 50 ракет і каля 500 ударных беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў фэйсбуку.

Пад атакай апынуліся Львоўская, Івана-Франкоўская, Запарожская, Чарнігаўская, Сумская, Харкаўская, Херсонская, Адэская і Кіраваградская вобласці.

Паводле папярэдніх звестак, загінулі пяць чалавек, яшчэ дзесяць атрымалі раненні.
Асабліва цяжкія наступствы ўдары мелі на Львоўшчыне, дзе ў выніку трапляння ракет і беспілотнікаў загінулі чатыры чалавекі.

Зяленскі падкрэсліў, што расійскія войскі мэтанакіравана білі па інфраструктуры, якая забяспечвае жыццё мірных грамадзян. Ён звярнуўся да міжнародных партнёраў з заклікам павялічыць дапамогу і ўмацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула