БЕЛ Ł РУС

У Беларусі паскорылі перанос мабільных нумароў паміж аператарамі

5.10.2025 / 10:52

Nashaniva.com

Беларусы змогуць хутчэй змяніць аператара, захаваўшы свой нумар і не губляючы сувязь. З 5 кастрычніка ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў Правілы аказання паслуг электрасувязі, якія спрасцілі і паскорылі працэс пераносу мабільнага нумара да іншага аператара. 

Галоўнае новаўвядзенне датычыцца тэрмінаў: калі абанент звяртаецца да аператара з заявай аб пераносе нумара да 14:00, нумар павінен быць перанесены да заканчэння гэтых сутак.

Калі ж заява пададзена пасля 14:00, аператар мае права апрацаваць яе на працягу не больш як 24 гадзін — як гэта дзейнічала раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула