Памёр мастак Мікалай Арасланаў
Пра смерць 77‑гадовага мастака паведаміла Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Саюза мастакоў.
Мікалай Арасланаў нарадзіўся 8 студзеня 1948 года ў горадзе Чавусы.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972).
Працаваў мастаком ва ўстановах культуры, выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Яго працы захоўваюцца ў беларускіх музеях, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.