БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаўскі раён Лукашэнка ездзіў у куртцы вядомага скандынаўскага брэнда

4.10.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Для працоўнай паездкі ў Петрыкаўскі раён Аляксандр Лукашэнка абраў адзенне заходняй вытворчасці. Мяркуючы па мадэлі, на ім куртка з воўны фірмы Harkila, заўважыла «Салідарнасць».

Harkila — вядомая кампанія з Даніі, якая выпускае функцыянальную вопратку і рыштунак прэміум-класа для палявання.

На іспанскім сайце Armeria pato мадэль, падобная да той, у якой Лукашэнка адправіўся ў камандзіроўку ў «Агра-Ляскавічы», каштуе 199 еўра.

На сайце беларускай крамы «Далёкі Кардон» цэны на курткі Harkila дасягаюць 2 474 BYN.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра працоўных мігрантаў: Да іх трэба ставіцца як да сваіх людзей. Гэта ж нашы людзі

Лукашэнка заявіў, што Палессе трэба прыводзіць у прытомнасць

Лукашэнка даручыў Галоўчанку дапрацоўваць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку

У Беларусь прыляціць султан Амана

Каментары да артыкула