БЕЛ Ł РУС

У Кобрынскім раёне проста падчас руху загарэлася фура з грузам

4.10.2025 / 16:29

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 3 кастрычніка прыкладна ў 13.20, паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

«За рулём грузавога аўтамабіля Volvo з прычэпам знаходзіўся 39‑гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, ён ехаў з боку Брэста ў напрамку Мінска. На 61‑м кіламетры трасы падчас руху адбылося ўзгаранне прычэпа», — паведамілі ва УУС.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Узгаранне было ліквідавана. Пашкоджанні атрымалі сам прычэп і груз, які быў у ім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула