БЕЛ Ł РУС

Тыкток закрыў дзясяткі акаўнтаў за ўмяшанне ў выбары ў Чэхіі

4.10.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі выдання Politico, сацыяльная сетка TikTok выдаліла некалькі дзясяткаў акаўнтаў, якія падазраюцца ў распаўсюджанні крамлёўскай прапаганды падчас парламенцкіх выбараў у Чэхіі, што пачаліся 3 кастрычніка.

Фота ілюстрацыйнае

Даследчыкі з праекту Online Risk Labs выявілі амаль 300 акаўнтаў з аўдыторыяй да 9 мільёнаў праглядаў на тыдзень. Іх кантэнт праслаўляў Уладзіміра Пуціна, апраўдваў расійскую агрэсію ва Украіне і дэманстраваў «моц» расійскай арміі. Частка фэйкавых старонак маскіравалася пад чэшскіх палітыкаў.

TikTok паведаміў, што 98,5% забароненага кантэнту было прыбрана яшчэ да шырокага распаўсюджання інфармацыі, а таксама ліквідавана 46 акаўнтаў, якія выдавалі сябе за афіцыйных асобаў.

У Чэхіі TikTok мае каля 2,5 мільёнаў карыстальнікаў. У парламенцкіх выбарах могуць удзельнічаць больш за 8 мільёнаў грамадзян.

Выбары ў Чэхіі праходзяць 3—4 кастрычніка. Згодна з апытаннямі, найбольшай падтрымкай карыстаецца партыя ANO мільярдэра і былога прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша (каля 29%), на другім месцы — кааліцыя прэм’ера Пятра Фіялы «Разам» (20,5%), трэцяе месца займае крайне правая партыя «Свабода і прамая дэмакратыя» Томіа Акамуры з 13%.

Чытайце таксама:

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

Каментары да артыкула