БЕЛ Ł РУС

У Капыльскім раёне згарэў дом, загінулі два чалавекі

4.10.2025 / 14:9

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася сёння раніцай у вёсцы Сунаі, паведамляе СК.

Падчас ліквідацыі пажару ў прыватным доме пажарныя знайшлі целы двух мужчын (абодва 1992 года нараджэння).

Дом выкарыстоўваўся ў якасці лецішча, загінулыя — уласнік будынка і яго знаёмы. Напярэдадні яны прыехалі ў вёску, працавалі і адпачывалі на ўчастку.

Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, сярод якіх парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання і кароткае замыканне электраабсталявання, — паведамляе Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула