Па падазрэнні ў забойстве ўдавы і 11‑гадовага сына расійскага дзеяча ў Якуцку затрымалі дзвюх дзяўчынак-падлеткаў
Гэта 16‑гадовая дачка забітай і яе сяброўка такога ж узросту.
Baza
Дзвюх дзяўчынак-падлеткаў затрымалі па падазрэнні ў забойстве ўдавы і сына якуцкага палітыка Савы Міхайлава — паводле даных «Базы», гэта 16‑гадовая дачка забітай і яе сяброўка такога ж узросту.
Як распавёў «Базе» сябар сям’і, дзяўчынка-падлетак цяжка перажывала смерць бацькі, знаходзілася ў глыбокай дэпрэсіі і працавала з псіхолагам. Асяроддзе апісвае яе як замкнёнае дзіця.
Раней целы жанчыны і дзіцяці выявілі ў кватэры дома ў 202‑м мікрараёне Якуцка. На месцы злачынства знайшлі нож і малаток.
Гэта была сям’я грамадскага дзеяча і былога намесніка старшыні якуцкага Дзяржкамітэта па занятасці насельніцтва, ветэрана ўварвання ва Украіну Савы Міхайлава. Мужчына памёр у 2023 годзе ў шпіталі.