У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах
Днямі ў інтэрнэце з'явілася відэа, знятае ў Маскве. На ім быў аўтамабіль з лічбай «дзевяць» на беларускіх нумарах.
Скрыншот з відэа з тыктока avto_expert_by
Аўтар роліка звярнуў увагу на незвычайную дэталь — лічбу 9 напрыканцы дзяржнумара, якая абазначае рэгіён рэгістрацыі.
У прэс-службе МУС пракаментавалі сітуацыю: «Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе: у нашай краіне не выдаюцца рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў з кодам рэгіёна «9». Нагадаем: падробка рэгістрацыйнага (нумарнога) знака транспартнага сродку з мэтай эксплуатацыі або збыту транспартнага сродку цягне за сабой крымінальную адказнасць».
Таксама паведамляецца, што работнікамі ДАІ адпраўлена адпаведная інфармацыя калегам у Расію для рэагавання.