У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку
На месцы злачынства знайшлі акрываўленыя нож і малаток.
Фота: Baza
У Якуцку (Расія) ў сваёй кватэры забіты ўдава і сын мясцовага палітыка Савы Міхайлава — падазраванай можа быць непаўналетняя дачка, паведамляе Baza.
Напярэдадні ў кватэры дома ў 202‑м мікрараёне Якуцка былі знойдзены целы 40‑гадовай Валерыі і яе 11‑гадовага сына. Гэта сям’я грамадскага дзеяча, былога намесніка старшыні якуцкага Дзяржкамітэта па занятасці насельніцтва і ўдзельніка вайны ва Украіне Савы Міхайлава, які памёр у шпіталі ў 2023 годзе.
Скрыншот відэа
Да злачынства можа быць датычная іх 16‑гадовая дачка. Зараз следчыя працягваюць працу з ёй. З месца злачынства былі забраныя малаток і нож.