Мінулай ноччу Расія нанесла самы магутны за ўсю вайну ўдар па ўкраінскіх газавых аб'ектах
У ноч на 3 кастрычніка Расія здзейсніла самы маштабны за ўсю вайну ўдар па газавых аб’ектах Украіны, паведаміла ўкраінскае прадпрыемства «Нафтагаз».
Паводле звестак «Нафтагаза», пад атаку трапілі прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы газу ў Харкаўскай і Палтаўскай абласцях. Частка з іх атрымала крытычныя пашкоджанні.
Украінскія вайскоўцы паведамілі, што ў нападзе было выкарыстана 35 ракет і 381 беспілотнік, асноўнай мэтай сталі аб’екты энергетычнай інфраструктуры.
Кіраўнік «Нафтагаза» Сяргей Карэцкі назваў гэта мэтанакіраваным тэрорам супраць мірных аб’ектаў, якія забяспечваюць людзей цяплом і газам. Ён падкрэсліў, што ўдары не маюць ваеннага сэнсу, іх мэта — сарваць ацяпляльны сезон.
Мінабароны Расіі, у сваю чаргу, заявіла, што ўдары нібыта наносіліся па вайскова-прамысловых прадпрыемствах і энергетычных аб’ектах, якія іх забяспечвалі.
Украінскі бок сцвярджае, што Масква ўжо трэцюю зіму запар выкарыстоўвае выпрабаванні холадам і разбурэнні энергасістэмы як інструмент ціску на грамадзян. Прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Свірыдзенка абвінаваціла Расію ў тым, што яна спрабуе пазбавіць людзей магчымасці перазімаваць у цяпле.
Чытайце таксама:
На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду»
Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее
ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі