БЕЛ Ł РУС

16‑гадовая Паліна, якую асудзілі за пратэсты, насамрэч аказалася 22-гадовай. Справа ў памылцы міліцыі

3.10.2025 / 17:17

Nashaniva.com

Паліна Жаковіч ужо скончыла Міжнародны ўніверсітэт МІТСО.

Паліна Жаковіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Паліна Жаковіч нарадзілася ў 2003 годзе. Родам яна з горада Узда, райцэнтра за 70 кіламетраў ад Мінска.

Паліна скончыла школу ў 2020 годзе і паступіла ў Міжнародны ўніверсітэт МІТСО на спецыяльнасць «Адвакатура і натарыят». У 2024 годзе яна выпусцілася.

У спісе «экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных спраў ёй паставілі памылковую дату нараджэння — нібыта 2009 год. Магчыма, праз памылку пры распазнаванні адсканаванага тэксту і падабенства лічбаў 3 і 9).

Паліну Жаковіч абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах, але ў выніку вызвалілі ад адказнасці па артыкуле 86 Крымінальнага кодэксу. Гэта значыць, што замест крымінальнага пакарання ёй назначылі адміністратыўнае — хутчэй за ўсё, штраф.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Каментары да артыкула