Лукашэнка прапанаваў шырэй укараняць перапяліныя яйкі ў школьнае меню
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Салігорскі раён, дзе ён наведаў перапяліную ферму, даручыў прапрацаваць больш шырокае выкарыстанне перапяліных яек, у тым ліку пры арганізацыі харчавання дзяцей у школах, піша БелТА.
«Мы абмяркоўвалі тэму большага спажывання яйка. Іна (дырэктарка Салігорскай птушкафабрыкі ІнаТалкачова) кажа, што яны былі б не супраць, каб школы больш бралі. І Японію прыводзіла ў прыклад, што яны гэта робяць, — сказаў Лукашэнка. — Трэба прапрацаваць з наступнага года. А чаму не? Яна, аказваецца, варыць гэтае яйка і ачышчанае пастаўляе».
Па сваіх карысных якасцях перапяліныя яйкі на траціну лепшыя за курыныя.
«Журналістам — усім перапяліныя яйкі есці», — дадаў ён.