БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына

3.10.2025 / 13:5

Nashaniva.com

Арцыбіскупам Кентэрберыйскім абрана 63‑гадовая Сара Мулалі.

Фота: Yui Mok/PA Images via Getty Images

У 2017 годзе Мулалі стала першай жанчынай-біскупам Лондана, піша Бі-бі-сі.

Да святарскай кар’еры, якая пачалася ў 2001 годзе, яна была медсястрой — прычым і тут яна была першапраходцай, стаўшы ў 1999 годзе самай маладой галоўнай медсястрой Англіі.

Пасля рукапалажэння яна займала пасады ў брытанскім Міністэрстве аховы здароўя і ўваходзіла ў апякунскую раду ўніверсітэта King’s College London.

Жанчынам упершыню дазволілі рукапалагацца ў святары ў Англіканскай царкве ў 1994 годзе, а першыя прызначэнні жанчын-біскупам адбыліся 20 гадоў пазней, у 2014 годзе.

Мулалі называе сябе феміністкай і выступае за правы ЛГБТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула