БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбыла новы кіраўнік пасольства Германіі

3.10.2025 / 9:30

Nashaniva.com

Пасольства Германіі ў Беларусі ўзначаліць Катрын аус дэм Зіпэн.

Пасольства Германіі ў Мінску. Фота са старонкі нямецкага прадстаўніцтва

1 кастрычніка яна разам з мужам узяла ўдзел ў святкаванні Дня Германскага адзінства, паведамляе прадстаўніцтва гэтай краіны ў Мінску.

«Вечар быў поўны сюрпрызаў і далікатэсаў, звязаных з Германіяй: на ўваходзе гасцей сустракалі берлінскія мішкі Buddy, у якасці пачастунку прапанаваліся традыцыйныя мясныя стравы, нямецкія віны і шампанскае, а на дэсерт — вялізны шварцвальдскі вішнёвы торт з нямецкім сцягам», — адзначае пасольства.

Да прызначэння ў Мінск Катрын аус дэм Зіпен узначальвала палітычны дэпартамент пасольства Германіі ў Францыі, а перад гэтым займала розныя пасады ў знешнепалітычным і абаронным ведамствах краіны.

Да лета 2025 года часовым павераным Германіі ў Беларусі была Андрэа Віктарын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула