БЕЛ Ł РУС

У сталічным транспарце тэсціруюць аплату праезду банкаўскай карткай

3.10.2025 / 8:36

Nashaniva.com

«Мінсктранс» запусціў у Мінску ў тэставую эксплуатацыю сістэму аплаты праезду банкаўскай плацежнай карткай.

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамілі ў ведамстве, аплаціць праезд карткай ужо можна на тралейбусным маршруце № 1. Гэты маршрут курсіруе паміж мікрараёнам «Зялёны Луг 6» і станцыяй метро «Маскоўская». Банкам-эквайерам выступае Беларусбанк.

Да аплаты прымаюцца ўсе карткі Беларусбанка, а таксама карткі плацежнай сістэмы Белкарт усіх беларускіх банкаў. Акрамя таго, за праезд можна разлічыцца праз дадатак у смартфоне Белкарт Pay.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула