Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»
У жніўні расійская прапаганда заявіла пра знішчэнне амерыканскага «Хамві» з байцамі Палка Кастуся Каліноўскага і гібель усяго экіпажа. Цяпер з'явілася відэа таго, што насамрэч тады адбылося.
Каліноўцы апублікавалі ў сваім ютуб-канале 18‑хвілінныя дакументальныя здымкі драматычных падзей 20 жніўня гэтага года. Расійская прапаганда тады паспяшалася абвясціць пра гібель беларускіх ваяроў у той машыне. Але тыя, хоць і былі параненыя, змаглі ўратавацца.
«Усе жывыя, праходзяць лячэнне і неўзабаве вернуцца да выканання баявых задач», — паведамляе Полк, але дадае, што ў выніку FPV-атакі ўся амуніцыя байцоў і абсталяванне былі моцна пашкоджаны.