БЕЛ Ł РУС

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

2.10.2025 / 11:29

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» пачала продаж квіткоў на новы прамы авіярэйс з Мінска ў Шры-Ланку. Першы пералёт запланаваны на 28 кастрычніка.

Шры-Ланка. Фота: AP Photo / Manish Swarup

Квіткі сталі даступныя з 1 кастрычніка набыць іх можна на сайце кампаніі, у турыстычных аператараў.

Кошт квіткоў:

у адзін бок — ад 1286 рублёў,

туды і назад — ад 2528 рублёў.

Рэйсы будуць выконвацца кожны аўторак. Пералёт — каля 10 гадзін:

вылет з Мінска — у 02:10, прыбыццё ў аэрапорт Матала (Шры-Ланка) — у 14:00;

зваротны рэйс з Матала — у 16:00, прыбыццё ў Мінск — у 23:30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула