БЕЛ Ł РУС

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула

2.10.2025 / 9:14

Nashaniva.com

Паведамленне ўладам Беларусі пра тое, што бізнэсмен Аляксандр Машэнскі больш не з'яўляецца ганаровым консулам Ісландыі, было накіравана 24 чэрвеня 2025 года. Пра гэта Reform.news расказалі ў Міністэрстве замежных спраў Ісландыі.

Аляксандр Машэнскі ў Варшаве, кадры TVP24. Скрын: Reform.news

«Па выніках дзявятай Консульскай канферэнцыі Ісландыі, якая адбылася ў верасні мінулага года, было прынята рашэнне правесці агляд сеткі ганаровых консулаў Ісландыі, якая налічвае больш за 200 чалавек па ўсім свеце. Агляд праводзіўся з улікам узросту, актыўнасці і інтарэсаў Ісландыі ў адпаведным консульскім акрузе.

Па выніках агляду была падрыхтавана рэкамендацыя вызваліць ад абавязкаў адзінаццаць консулаў гэтай вясной, і сярод іх аказаўся Ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі», — расказаў прэс-сакратар МЗС Эйгір Тор Эйстэйнсан.

Прадстаўнік МЗС Ісландыі дадаў, што «спадар Машэнскі быў праінфармаваны аб намерах Міністэрства ў пачатку гэтага года, а паведамленне ўладам Беларусі было накіравана 24 чэрвеня».

Аляксандр Машэнскі быў прызначаны ганаровым консулам Ісландыі ў 2007 годзе і бесперапынна займаў гэтую пасаду 18 гадоў. Яго кампаніі належыць дамен iceland.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула