Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая
Ізраільскі флот у сераду вечарам і ў ноч на чацвер пачаў затрымліваць судны флатыліі Грэты Тунберг, што набліжаліся да берагоў сектара Газа, і дастаўляць левых актывістаў, у тым ліку і саму Грэту, на бераг для далейшай дэпартацыі, піша Бі-бі-сі.
Скрыншот відэа МЗС Ізраіля
МЗС Ізраіля ў сераду вечарам заявіў, што ізраільскія ваенныя маракі спачатку папярэдзілі судны флатыліі, што ішлі наперадзе, што яны набліжаюцца да зоны баявых дзеянняў, і запатрабавалі змяніць курс, а пасля спынілі некалькі судоў, падняліся на борт і пачалі затрымліваць і перапраўляць прапалесцінскіх актывістаў у порт Ашдод.
На сайце «Глабальнай флатыліі Сумуд» («сумуд» па-арабску — «трываласць») апоўначы паведамлялася, што затрыманыя 9 з 44 суднаў флатыліі.
Прэс-служба ГФС заявіла, што затрыманне судоў флатыліі незаконнае і з'яўляецца нахабным актам адчаю з боку ізраільскіх вайскоўцаў.
«Гэта ясна паказвае, на што гатовыя пайсці акупанты, каб Газа і далей галадала і заставалася ў блакадзе… Яны гатовыя напасці на мірную грамадзянскую місію, бо паспяховая дастаўка гуманітарнай дапамогі азначала б правал іх блакады», — заявіла ГФС у сацсетках.
Ізраіль заяўляў, што спроба прарваць марскую блакаду Газы і даставіць у сектар адносна невялікі аб’ём прадуктаў на малых суднах — гэта выключна гульня на публіку, і прапанаваў актывістам, што плылі на гэтых суднах, выгрузіць сваю гуманітарную дапамогу ў ізраільскім порце і пасля праверкі прывезці яе ў сектар па сушы. Тыя адмовіліся.
МЗС Ізраіля апублікавала відэа з Грэтай Тунберг. Яна сядзіць на палубе судна побач з ізраільскім вайскоўцам, а той перадае ёй куртку і ваду. «Грэта і яе сябры жывыя і здаровыя», — запэўніў урад Ізраіля.
Арганізатары флатыліі заявілі, што перахопленыя суда знаходзіліся за 70 марскіх міль (больш за 126 км) ад берага сектара Газа і разлічвалі дайсці да берага да раніцы чацвярга. Яны абвінавацілі ізраільскіх маракоў у тым, што тыя заглушылі сувязь суднаў флатыліі, каб яны не змаглі паказаць перахоп у прамым эфіры ў сацсетках.
Ізраіль ужо двойчы — у чэрвені і ліпені — спыняў спробы прапалеcцінскіх актывістаў прарваць марскую блакаду Газы, затрымліваў судны і потым дэпартоўваў тых, хто на іх плылі, у тым ліку і Грэту Тунберг.
У нядзелю яна адхіліла абвінавачанні Ізраіля ў гульні на публіку, заявіўшы: «Ніхто б не стаў рызыкаваць жыццём дзеля гульні на публіку».
На судах флатыліі сярод прыкладна 500 прапалесцінскіх актывістаў у бок Газы плылі палітыкі з Італіі і Францыі. Арганізатары флатыліі заявілі, што перахопленыя суда знаходзіліся за 70 марскіх міляў (больш за 126 км) ад берага сектара Газа і разлічвалі дабрацца да берага да раніцы чацвярга. Яны абвінавацілі ізраільскіх маракоў у тым, што тыя заглушылі сувязь судоў флатыліі, каб яны не маглі паказаць перахоп у прамым эфіры ў сацсетках.
Ізраіль ужо двойчы — у чэрвені і ліпені — спыняў спробы прапалесцінскіх актывістаў прарваць марскую блакаду Газы, затрымліваў суда і потым дэпартаваў тых, хто на іх плылі, у тым ліку і Грэту Тунберг.
У нядзелю ў эфіры Бі-бі-сі яна адхіліла абвінавачанні Ізраіля ў гульні на публіку, заявіўшы: «Ніхто б не стаў рызыкаваць жыццём дзеля гульні на публіку».