БЕЛ Ł РУС

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну

1.10.2025 / 18:34

Nashaniva.com

Віцэ-прэм’ер Расіі Аляксандр Новак прапанаваў істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну. У кастрычніку пастаўкі прапануецца давесці да 300 тысяч тон у месяц замест вераснёўскіх 45 тысяч тон. Пра гэта гаворыцца ў звароце Новака да прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна, з якім азнаёмілася выданне «Коммерсант».

Фота ілюстрацыйнае

Павелічэнне аб’ёмаў плануецца забяспечыць за кошт бесперабойнай працы сістэмы «Транснафта» і запуску давальніцкай перапрацоўкі нафты. Мэта меры — стабілізаваць унутраны рынак паліва, які з-за атак украінскіх дронаў на расійскія НПЗ сутыкнуўся з падзеннем вытворчасці і дэфіцытам бензіну ў шэрагу рэгіёнаў.

Акрамя павелічэння паставак бензіну з Беларусі Новак прапануе таксама дазволіць на паўгода выкарыстанне монаметыланіліну — прысадкі для павышэння актанавых лікаў, забароненай з 2016 года, а таксама абнуліць імпартныя мыты на пастаўкі бензіну з Кітая, Паўднёвай Карэі і Сінгапура.

Чытайце таксама:

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ

«Прашу крымчан і гасцей набрацца цярпення». У Крыме знік бензін

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы

Каментары да артыкула