БЕЛ Ł РУС

У Быхаўскім раёне пенсіянерка зайшла да суседкі папіць гарбаты і загінула

1.10.2025 / 14:46

Nashaniva.com

У канцы жніўня ў вёсцы Седзіч у доме адбыўся моцны пажар, пры ліквідацыі якога выратавальнікі знайшлі загінулую 74‑гадовую вяскоўку, якая знаходзілася ў гасцях.

Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, пажылая жанчына памерла ад атручвання чадным газам. Этылавы спірт у яе крыві не выяўлены.

Экспертамі-пажаратэхнікамі, у сваю чаргу, устаноўлена, што прычынай пажару найбольш верагодна стала ўзгаранне газапаветранай сумесі ад полымя запалкі пры распальванні пліты.

Паводле слоў 82‑гадовай уласніцы дома, раніцай да яе ў госці прыйшла аднавяскоўка.

Гаспадыня вырашыла прапанаваць гарбаты: паставіўшы на пліту чайнік, запаліла запалку — далей адбылася ўспышка агню, пажар. Бабуля паспяшалася да суседзяў выклікаць МНС, а яе госця засталася ў доме, спрабавала тушыць агонь і не ўратавалася.

Судовыя эксперты нагадваюць, што стан і работу газавага абсталявання неабходна ўважліва кантраляваць. Пры падазрэнні на ўзніклыя няспраўнасці, уцечку газу (пры з’яўленні спецыфічнага паху) неадкладна звяртацца ў газавую аварыйную службу па нумары 104.

Актуальныя і іншыя рэкамендацыі: не пакідайце працуючую газавую пліту без нагляду, не дапускайце кантакту з агнём і знаходжання паблізу канфоркі пліты гаручых матэрыялаў (шторак, ручнікоў, прадметаў адзення і г.д.), забяспечце абарону пліты ад свавольства маленькіх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула