БЕЛ Ł РУС

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію

1.10.2025 / 10:5

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША лічыць, што менавіта ён заслугоўвае Нобеля за ўрэгуляванне канфліктаў у свеце.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што для ЗША будзе вялікай абразай, калі ён не атрымае Нобелеўскую прэмію міру за сваю дыпламатычную дзейнасць. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт сказаў падчас выступу ў Квантыка, штат Вірджынія, перад групай высокапастаўленых вайскоўцаў, піша The Hill.

«Я дапамог пакласці канец сямі канфліктам, і калі план адносна Газы спрацуе, гэта будзе ўжо восем. Восем за восем месяцаў — ніхто такога не рабіў», — падкрэсліў Трамп.

Ён таксама выказаў скепсіс адносна працы Нобелеўскага камітэта: «Ці атрымаеш ты Нобелеўскую прэмію? Абсалютна не. Яны дадуць яе нейкаму хлопцу, які нічога не зрабіў. Можа, пісьменніку, які напісаў кнігу пра Дональда Трампа».

Нобелеўскі тыдзень стартуе ўжо на наступным тыдні. У панядзелак будуць названыя нобелеўскія лаўрэаты ў галіне медыцыны і псіхалогіі.

У чацвер, 9 кастрычніка, назавуць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, а 10 кастрычніка — прэміі міру. 

У мінулым нобелеўская прэмія міру была ўручана Японскай канфедэрацыі арганізацый ахвяр атамных і вадародных бамбардзіровак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула