БЕЛ Ł РУС

Страляніна і выбухі на поўначы Мюнхена: адзін загінуў, адзін паранены

1.10.2025 / 8:53

Nashaniva.com

Паліцыя і пажарныя праводзяць спецаперацыю з-за серыі выбухаў і страляніны ў раёне Лерхэнаў на поўначы Мюнхена. Вядома, што адзін чалавек загінуў, адзін паранены ў выніку стральбы. 

У паведамленні мюнхенскай паліцыі ў сацсетцы X адзначаецца: «Мы праводзім аперацыю ў раёне Лерхэнаў разам з пажарнай службай. Могуць быць значныя перабоі з транспартам. Пазбягайце гэтага раёна».

Паводле BILD, на месцы здарэння было знойдзена цела мужчыны і быў чалавек з агнястрэльнымі ранамі.

На месцы працуюць сапёры. Дакладныя абставіны здарэння застаюцца невядомымі.

Пазней BILD паведаміў, што мужчына, магчыма, заклаў выбухоўку ў доме сваіх бацькоў, падпаліў яго, а затым скончыў жыццё самагубствам. Акрамя таго, быў выяўлены яшчэ адзін чалавек з агнястрэльнымі ранамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула