БЕЛ Ł РУС

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец

1.10.2025 / 7:26

Nashaniva.com

«Я ніколі не хварэў, у мяне ідэальнае здароўе. Гэта быў адзіны момант у жыцці, калі я, здаецца, паміраў», — сказаў ён.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

У вялікім інтэрв’ю Лексу Фрыдману Павел Дураў упершыню расказаў пра тое, што яго хацелі атруціць. Прычым гэта адбылося вясной 2018 года, калі «пара краін спрабавала заблакаваць Telegram» (маецца на ўвазе ў тым ліку Расія), паведамляе «Дождь».

«Я ніколі не расказваў пра гэта публічна, бо не хацеў, каб людзі панікавалі. Я ніколі не хварэў, у мяне ідэальнае здароўе. Гэта быў адзіны момант у жыцці, калі я, здаецца, паміраў», — расказаў Дураў.

Я прыехаў дадому, адчыніў дзверы арандаванага таўнхаўса, дзе быў дзіўны сусед, і ён нешта мне там пакінуў каля дзвярэй. І праз гадзіну, калі я ўжо ляжаў у ложку, а жыў я адзін, мне стала вельмі дрэнна, я адчуў боль па ўсім целе.

Я спрабаваў устаць і пайсці ў ванную, але пакуль я ішоў туды, я адчуў, што маё цела пачало адмаўляць. Спачатку зрок і слых, потым стала цяжка дыхаць. І ўсё гэта суправаджалася вельмі вострым болем: сэрца, страўнік, усе сасуды. Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец.

Потым я зваліўся на падлогу, бо боль зацяняў усё. Потым я апрытомнеў на падлозе на наступны дзень, было светла. Я паглядзеў на рукі і цела. Па ўсім целе палопаліся сасуды, са мной такога ніколі не было. Я потым два тыдні хадзіць не мог», — расказаў ён.

Пры гэтым Дураў не стаў абвінавачваць кагосьці ў спробе атручвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула