БЕЛ Ł РУС

З-за атакі ўкраінскіх дронаў у двух раёнах Растоўскай вобласці адключалася электрычнасць

1.10.2025 / 7:20

Nashaniva.com

Атаку беспілотнікаў, як піша губернатар, адбівалі ў трох раёнах.

AP Photo/Efrem Lukatsky, File

У выніку налёту ўкраінскіх беспілотнікаў у ноч на сераду ў двух раёнах Растоўскай вобласці адключалася электрычнасць, паведаміў губернатар Юрый Слюсар у тэлеграме.

«Уначы таксама былі абясточаныя некалькі пасёлкаў Верхнедонскага і Шолахаўскага раёна. Іх энергазабеспячэнне на дадзены момант адноўлена па рэзервовай схеме», — гаворыцца ў допісе. Абодва гэтыя раёны размешчаныя побач, на самым поўначы вобласці.

Паводле слоў Слюсарая, у Верхнядонскім раёне з-за падзення БПЛА на тэрыторыі прамаб’екта загарэўся дах будынка і трава.

Атаку беспілотнікаў, як піша губернатар, адбівалі ў трох раёнах: двух названых і Мілераўскім, які мяжуе з акупаванай Луганскай вобласцю.

Украінская армія ў апошнія дні наносіла ўдары па аб’ектах электраэнергетыкі ў розных памежных абласцях Расіі — у прыватнасці, па цеплаэлектрастанцыі ў Белгарадзе. У выніку ў Белгарадзе і навакольным раёне цалкам адключылася электрычнасць, паведамляе Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула