БЕЛ Ł РУС

Затрымалі арганізатара паляўнічых тураў для замежнікаў

30.09.2025 / 15:27

Nashaniva.com

43‑гадовага мужчыну, які на працягу апошніх двух гадоў арганізоўваў паляўнічыя туры і меў дома паляўнічую зброю, затрымліваў ГУБАЗіК з «Алмазам».

Скрын відэа

Паводле МУС, з 2023 па 2025 гады мужчына быў пасрэднікам паміж замежнымі грамадзянамі і паляўнічымі ўгоддзямі Мінскай і Магілёўскай абласцей. Але паляўнічыя туры, сцвярджае МУС, ён арганізоўваў незаконна — парушаў патрабаванні да часовага ўвозу-вывазу зброі і боепрыпасаў, неправамерна прадастаўляў кліентам сваю асабістую наразную зброю і боепрыпасы.

Па месцы яго жыхарства знойдзены і канфіскаваны тры адзінкі агнястрэльнай паляўнічай зброі, больш за 150 боепрыпасаў.

Заведзена чатыры крымінальныя справы. Затрыманаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула