Жыхарка Бярозы прыбірала ў хаце і знайшла рарытэтную бельгійскую стрэльбу
У міліцыю звярнулася 74‑гадовая жыхарка Бярозы. Пры ўборцы ў кватэры памерлага бацькі яна знайшла стрэльбу. Знаходку жанчына аднесла ў міліцыю.
Была прызначана балістычная экспертыза. Эксперт прыйшоў да высновы, што гэта самазарадная паляўнічая стрэльба Browning Auto‑5, яна выраблена заводскім спосабам і з’яўляецца прыдатнай для стральбы.
Такая стрэльба пачала вырабляцца ў Бельгіі ў Бельгіі ў 1898 годзе. Па вонкавых канструктыўных прыкметах азначаная знаходка адносіцца да перыяду 1920‑1930-х.
Як адзначаюць эксперты, Browning Auto‑5 — адна з першых у свеце самазарадных гладкарульных паляўнічых стрзльбаў.