БЕЛ Ł РУС

У Германіі 12‑гадовы хлопчык аказаў першую дапамогу параненай

30.09.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Седзячы ў кафэ мамы ў Баварыі, Лукас заўважыў, як 11‑гадовая дзяўчынка падчас спробы сесці на ровар моцна пашкодзіла нагу. 

Ілюстрацыйнае фота: Michael Nguyen / NurPhoto via Getty Images

Хлопчык хутка прапанаваў аказаць ёй першую дапамогу, паведамляе тэлеграм-канал «А што там у немцаў».

Сям’я дзяўчынкі спачатку разгубілася. «Яны нават не разумелі, што я хачу зрабіць», — распавёў Лукас у эфіры радыёстанцыі Bayern 3.

Хлопчык прынёс перавязачныя матэрыялы, супакоіў пацярпелую, наклаў на яе нагу павязку і выклікаў хуткую дапамогу.

Пазней паліцыя пахваліла разважлівыя і арганізаваныя дзеянні Лукаса. Маму таксама здзівіў уласны сын.

«Я і не думала, што ён так добра справіцца і застанецца такім упэўненым», — сказала яна, дадаўшы, што яе вельмі супакойвае, што ў сям’і «ёсць доктар».

Хлопчык ужо вызначыўся з будучай прафесіяй — ён хоча стаць парамедыкам. «Мне падабаецца дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду», — кажа ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула