Пад Мінскам было ўзгаранне ў сацыяльным пансіянаце
Пансіянат размешчаны ў паcёлку Траскоўшчына. Аказалася, што ў адным з памяшканняў загарэлася веташ.
Персанал скарыстаўся вогнетушыцелямі і справіўся з агнём самастойна, а таксама паралельна арганізаваў эвакуацыю трох дзясяткаў чалавек з пятага і шостага паверхаў.
Ніхто не пацярпеў. Чаму ўспыхнула тканіна, высвятляецца.