БЕЛ Ł РУС

Санаторый «Беларусь» лечыць расійскіх вайскоўцаў

30.09.2025 / 11:8

Nashaniva.com

Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі знайшло яшчэ адну крыніцу прыбытку, звязаную з вайной ва Украіне. На гэты раз — лячэнне і рэабілітацыя расійскіх ваеннаслужачых, піша «Белпол».

Санаторый «Беларусь» у Сочы даўно і рэгулярна прымае ўдзельнікаў так званай «СВА» — вайны з Украінай. Фінансаванне ідзе за кошт сертыфікатаў на санаторна-курортнае лячэнне, якія аплачваюцца з бюджэту Краснадарскага краю.

Кожны такі сертыфікат пакрывае выдаткі да 100 тысяч расійскіх рублёў. Атрымаць яго могуць не толькі вайскоўцы і добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у «СВА», але і іх мужы/жонкі.

Санаторый «Беларусь» дамогся ўключэння ў спіс арганізацый, якія маюць права абслугоўваць гэту праграму.

У пераліку паслуг — ад бурбалкавых ваннаў «Чабор і Цытранела» і масажаў да кіслародных кактэйляў.

Акрамя таго, установа з задавальненнем прымае калектывы прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Сярод кліентаў, напрыклад, акцыянернае таварыства «Доследнае канструктарскае бюро «Наватар» — вытворца ракет «Калібр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула