БЕЛ Ł РУС

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку

30.09.2025 / 9:44

Nashaniva.com

У мінулыя выходныя жыхары дачнага пасёлка пад Брэстам раптам пранікліся навагоднім настроем: у адным з прыватных двароў з дапамогай крана ўпрыгожвалі велізарную ёлку.

Аўтарка роліка Наталля падпісала яго так: «Не… ну як бы ўжо і так, хоць 27 верасня ўсяго». На кадрах — неймавернай вышыні ёлка, упрыгожаная зверху да нізу тысячамі агеньчыкаў.

Некаторыя каментатары, відаць, так пранікліся тэмай, што пачалі пісаць віншаванні з Новым годам і жартаваць (ці не) пра тое, што збіраюцца ў краму па мандарыны.

@natalyanatalya917 Не...ну как бы уже и даааа...хотяяяя 27 сентября всего .. Брест. Красный двор. Праздник к нам приходит... #праздник #новыйгод #елка #зимавсентябре #рек ♬ оригинальный звук - Наргиз Мами

Журналісты Onliner.by звязаліся з Міхаілам, які ствараў гэтую навагоднюю атмасферу, і даведаліся падрабязнасці. Паводле яго слоў, прыватную ёлку такой вышыні яго кампанія ўпрыгожвала ўпершыню, хаця працуе ў гэтай сферы ўжо шмат гадоў.

— На ўсё ў нас пайшло шэсць дзён з улікам падрыхтоўкі. Гаспадар дома вырашыў упрыгожыць дрэва загадзя — і гэта правільна, бо зімой зрабіць гэта было б праблематычна з-за плыні заказаў і халоднага надвор’я.

Паводле суразмоўцы, на ёлку вышынёй у 24 метры пайшло 2 тысячы метраў гірлянды і 20 тысяч лямпачак. Каб яе ўпрыгожыць, прыйшлося задзейнічаць вышку і трох чалавек, уключаючы прафесійнага альпініста. Праца кіпела тры дні — з 26 па 28 верасня.

Ролік з канчатковым вынікам зняла калега Міхаіла і выклала ў TikTok. Вось яскравыя каментары, што пакінулі пад відэа:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула