Вядомы брэнд абутку прапануе беларусам стварыць торт-легенду
Група кампаній Megatop прыдумала рэцэпт торта, які ў будучыні можа стаць легендай. А вось назву для яго і тое, як ён будзе выглядаць, прапануюць прыдумаць усім беларусам, піша Office Life.
Фота: Megatop
Рэцэпт кампанія ўжо апублікавала ў сваіх сацсетках. У яго аснове — бісквіт, які прамочваюць адварам ліпы, чабору, мялісы, мяты і рамонку, а паміж слаямі — начынне з пюрэ агрэсту, брусніцаў, абляпіхі і чырвоных парэчак. Усё гэта дапаўняе крэм з крэм-чызу з белым шакаладам.
У кампаніі лічаць, што торт можа стаць легендай, як у свой час «Прага», «Кіеўскі» або «Ленінградскі».
Цяпер беларусам прапануюць спячы торт па гэтым рэцэпце і прыдумаць для яго назву. Пераможцу абяцаюць сертыфікат у крамы сеткі на 1000 рублёў.
Сам жа торт з’явіцца ў меню сеткі кавярняў Embassy па ўсёй краіне.