БЕЛ Ł РУС

У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы

29.09.2025 / 17:51

Nashaniva.com

У Слаўгарадзе міліцыя разам з мясцовай газетай правяла незвычайны эксперымент: супрацоўнікі патэлефанавалі мясцовай жыхарцы, прадстаўляючыся «махлярамі». Жанчына без роздумаў паведаміла асабістыя даныя і нават аддала аднаразовы sms-код, рызыкуючы страціць усе ашчаджэнні, заўважыла выданне BGMedia.

Скрыншот з відэа

Заяўленай мэтай эксперыменту была дэманстрацыя, наколькі лёгка ашукаць даверлівых людзей, асабліва пенсіянераў, нягледзячы на шматлікія папярэджанні пра тэлефонныя махлярствы.

@slav_news.by ⚡️⚡️⚡️ Мы всё чаще и чаще слышим слово «мошенники». ☝️И каждый уверенно говорит: «Да мы знаем этих мошенников, нас не обманешь!». ❓Но так ли это на самом деле? Чтобы проверить, «ПК» совместно со Славгородским РОВД провела небольшой эксперимент. Смотрим результаты и делаем выводы. ВИДЕО:Натальи Красёвой #Беларусь #Славгород #профилактикамошенничества #мвд ♬ оригинальный звук - slav.news.by

У каментарах беларусы адрэагавалі на гэтыя дзеянні па-рознаму адрэагавалі: адныя здзівіліся, што міліцыя «разводзіць людзей», іншыя расказалі гісторыі пра ўласныя сутыкненні з аферыстамі. Некаторыя адзначаюць, што пажылыя людзі, нягледзячы на ўсе папярэджанні, усё адно часта паддаюцца на падобныя схемы, бо былі выхаваныя ў іншых умовах.

Міліцыя таксама нагадала, як дзейнічаюць сапраўдныя махляры. Часта яны тэлефануюць ад імя «фірмаў па ўстаноўцы дамофонаў» і пад выглядам «замены ключоў» ці «абароны рахунку» выпытваюць асабістыя даныя, у тым ліку коды з SMS. Пасля гэтага зламыснікі атрымліваюць доступ да банкаўскіх картаў, афармляюць крэдыты і здымаюць грошы.

Правілы бяспекі, якіх рэкамендуецца трымацца, каб не стаць ахвярай махляроў:

Чытайце таксама:

У Беларусь прыйшлі махлярскія схемы з Расіі. Эксперты назвалі самыя папулярныя

У Мінску па справе аб кол-цэнтрах судзяць 55 чалавек

20‑гадовы жыхар Слоніма ашукаў на арэндзе кватэр 193 чалавек

Каментары да артыкула