БЕЛ Ł РУС

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

29.09.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Калекцыя адзення, абутку і сумак пад брэндам Aurus прадстаўлена на выставе «Іннапрам. Беларусь» у Мінску. Цэны — як на аўто.

Пад брэндам Aurus Cashmere на выставе паказана мужчынская калекцыя спартыўнага і casual-адзення.

Сумкі і абутак зроблены з натуральнай скуры. На адзенні можна заўважыць фірменную фурнітуру Aurus.

Паводле інфармацыі з каталога, цэны на сумкі вагаюцца ад 400 тыс. да 2,6 млн рублёў (ад 4,8 тысяч даляраў да 31 тысячы).

Міжнародная выстава «ІНАПРАМ. Беларусь» праходзіць у Мінску з 29 верасня па 1 кастрычніка. У ёй прымаюць удзел кампаніі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула