БЕЛ Ł РУС

Сырскі заявіў, што частка расіян на Дабрапольскім кірунку трапіла ў акружэнне

29.09.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што ў раёне горада Дабраполле ў Данецкай вобласці ўкраінскія войскі здолелі акружыць частку расійскіх падраздзяленняў, якія спрабавалі прасунуцца на гэтым напрамку.

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі (у цэнтры). Фота: CinCAFofUkraine / Factbook

Паводле ягоных слоў, гэта стала магчымым дзякуючы «ясна спланаваным і адважным дзеянням нашых войск».

Сырскі паведаміў, што агульныя страты расійскіх войскаў на гэтым участку фронту склалі 3185 чалавек, з якіх 1769 — незваротныя. Акрамя таго, былі знішчаны 969 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі.

Сырскі адзначае, што з пачатку контрнаступальнай аперацыі (яе дакладны тэрмін у паведамленні не ўдакладняецца) было вызвалена каля 175 кв. км тэрыторыі, яшчэ амаль 195 кв. км ачышчана ад дыверсійных груп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула