БЕЛ Ł РУС

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі

29.09.2025 / 13:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны падчас Варшаўскага форуму па бяспецы ацаніў прапанову, з якой у мінулую пятніцу выступіў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Лукашэнка ў пятніцу заявіў, што Украіне былі зроблены «добрыя прапановы», на якія яна павінна пагадзіцца, інакш страціць усю краіну. Ён таксама выказаў гатоўнасць сустрэцца з Зяленскім.

Падчас сесіі пытанняў і адказаў на форуме прэзідэнта Украіны папрасілі пракаментаваць словы Лукашэнкі. 

«Мне складана рэагаваць на тое, што кажа Лукашэнка. Ён жыве ў сваім свеце, які ён пабудаваў, ізаляваў сябе і жыве там тры дзесяцігоддзі. Але гэты дом, які ён пабудаваў, мае памер з краіну. Але я хачу яму нагадаць, што яго краіна — незалежная. Ён жыве ў сваім свеце, але часам у гэты свет прыязджае Пуцін. Яны пра нешта балбочуць, два даволі пажылыя чалавекі. Хай гавораць», — адказаў ён па відэасувязі.

У прэзідэнта Украіны таксама пацікавіліся, як ён ацэньвае пазіцыю прэзідэнта ЗША. Зяленскі адзначыў, што Дональд Трамп мае глыбокае разуменне сітуацыі ва Украіне. Па яго словах, цяпер яно адпавядае рэчаіснасці, а таксама стала справядлівым. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула