У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне
Пра тое, што ў іх кватэры пачало паступаць цяпло, масава расказваюць мінчукі ў сацсетках і паведамленнях для СМІ.
Увогуле, як выглядае, цяпло стала падавацца ва ўсіх мікрараёнах Мінска, хоць Мінгарвыканкам афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляў.
Звычайна ў жылых памяшканнях ацяпленне ўключаюць тады, калі сярэднесутачная тэмпература на двары не падымаецца вышэй за 8 градусаў на працягу трох сутак.
Летась ацяпленне ў Мінску ўключылі 4 кастрычніка. Раней за сёлетнія даты цяпло ў жылыя дамы стала паступаць у 2021 годзе — 22 верасня, пазней за ўсё ў 2020‑м — 13 кастрычніка.
У бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, музеі і спартыўныя ўстановы ацяпленне далі яшчэ з 25 верасня.
Чытайце таксама:
У Мінскім раёне ўключаюць ацяпленне
У Мінску сталі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы