БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам кіроўца збіў насмерць веласіпедыста і з'ехаў, яго затрымалі ў Мінскай вобласці

29.09.2025 / 10:20

Nashaniva.com

У нядзелю раніцай паблізу в. Брылі Магілёўскага раёна знайшлі цела 57‑гадовага веласіпедыста з прыкметамі наезду аўтамабіля. Кіроўца з месца здарэння з'ехаў.

Скрыншот відэа МУС

На працягу некалькіх гадзін фігуранта ўстанавілі і затрымалі на тэрыторыі Мінскай вобласці. Ім аказаўся 33‑гадовы жыхар Пухавіцкага раёна на Iveco, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіроўца больш за 20 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, двойчы пазбаўляўся правоў за язду ў нецвярозым стане.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: пры здзяйсненні ДТЗ кіроўца абавязаны заставацца на месцы, па магчымасці аказаць дапамогу пацярпеламу, не перамяшчаць транспартны сродак, паведаміць пра здарэнне ў міліцыю і медыкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула