БЕЛ Ł РУС

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем

28.09.2025 / 22:19

Nashaniva.com

У ноч з 21 на 22 верасня жыхары Беларусі і суседніх краін сталі сведкамі пралёту аднаго з самых яркіх метэораў апошніх гадоў — супербаліда, які па сваёй яркасці не саступаў поўні.

Вогненны балід у небе над Палессем. Фота: тэлеграм-канал Мінскага планетарыя і абсерваторыі

Паводле даных Беларускай метэорнай сеткі, вогненны шар прамільгнуў практычна над Салігорскам роўна ў 02:00:18, рухаючыся ў паўночным напрамку.

У момант яго пралёту мясцовасць ярка асвятлілася, а неба набыло насычанае блакітнае адценне. 

Феномен зафіксавалі тры камеры Беларускай метэорнай сеткі, што дазволіла дакладна вызначыць як траекторыю ў атмасферы, так і касмічную арбіту метэароіда, з якога ўтварыўся балід.

Што гэта было?

Спектральны аналіз паказаў, што ў атмасферу ўвайшоў рэдкі жалезны метэароід. Ён рухаўся з каласальнай хуткасцю — 29,5 км/с (гэта больш за 100 тысяч км/г). Узгаранне пачалося на вышыні 94 км, а ўжо на 57 км вогненны шар рэзка патух.

Навукоўцы адзначаюць, што цела поўнасцю згарэла ў атмасферы, таму метэарытнага падзення чакаць не варта.

Чытайце таксама:

У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Знойдзеныя пад Смалявічамі абломкі сапраўды аказаліся метэарытнымі

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта

Каментары да артыкула