БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ

28.09.2025 / 18:43

Nashaniva.com

У Мінску прайшлі модныя паказы Brands Fashion Show. Свае калекцыі паказалі беларускія дызайнеры — сярод іх Alena Goretskaya, Papillio, LSD Clothing, Davidova. Быў нават паказ ад ГУМа.

Фота тут і далей: bfbusiness.by

З музыкаў запрасілі папулярны гурт Police in Paris, вядомы вірусным тэхна-трэкам «Касіў Ясь канюшыну».

Для мінчукоў, якія сабраліся на паказы ў Falcon Club, гэта стала нагодай выгуляць свае найлепшыя вобразы. Сабралі фота гасцей fashion-мерапрыемства.

Блогерка Ганна Бонд (справа)

Стылістка і заснавальніца брэнда адзення SHCE Таццяна Шчарбакова

Блогерка і заснавальніца брэнда адзення Moshe Вольга Глеб

Блогерка і вядучая Ванэса Марская (справа)

Мадэль Вольга Шатыка

Бізнэс-лэдзі Вольга Даргель (Рачко), яна кіравала ініцыятыўнай групай Вольгі Чамаданавай на выбарах-2025

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула