БЕЛ Ł РУС

Украінка хацела патаемна правезці ў Беларусь больш за кілаграм ювелірных вырабаў

27.09.2025 / 16:25

Nashaniva.com

51‑гадовая грамадзянка Украіны спрабавала правезці з Польшчы ў Беларусь больш за кілаграм ювелірных вырабаў, не задэклараваўшы іх на мяжы. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску Брэст — Тэрэспаль. 

Жанчына прайшла праз «зялёны калідор», дзе павінны ісці пасажыры без тавараў, што патрабуюць дэкларацыі. Аднак падчас праверкі мытнікі знайшлі ў яе кішэнях два папяровыя скруткі, абматаныя скотчам. Усярэдзіне былі залатыя ўпрыгожанні з каштоўнымі камянямі.

Пасля патрабавання паказаць усе схаваныя рэчы ў жанчыны знайшлі яшчэ пярсцёнкі, завушніцы, падвескі і іншыя вырабы — усяго 26 прадметаў агульнай вагой больш за 1 кг.

Экспертыза засведчыла, што ўпрыгожанні зробленыя са сплаваў золата 585‑й і 750‑й пробы. Іх кошт ацэнены больш чым у 220 тысяч беларускіх рублёў (прыкладна 71 тысяча даляраў). Паводле мытнікаў, такім чынам жанчына хацела пазбегнуць аплаты пошліны больш чым у 40 тысяч рублёў (каля 13 тысяч даляраў).

На жанчыну заведзена адміністрацыйная справа паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП — за спробу перамяшчэння тавараў праз мяжу з утойваннем ад мытнага кантролю. Ёй пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1260 рублёў) і канфіскацыя ювелірных вырабаў.

Чытайце таксама:

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі

Расіяніна затрымалі на мяжы Беларусі з Літвой з грузам вінтажнага посуду

Каментары да артыкула