БЕЛ Ł РУС

Міністр культуры Руслан Чарнецкі сыграе Астапа Бендэра ў спектаклі «12 крэслаў»

27.09.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага рыхтуе прэм’еру — музычны спектакль «12 крэслаў». Галоўную ролю Астапа Бендэра выканае міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі, які з 2005 года, ужо 20 гадоў, служыць у трупе, піша «Камсамолка»

Інсцэніроўку паводле культавага рамана Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова стварыў мастацкі кіраўнік Горкаўскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Сяргей Кавальчык. Ён жа — рэжысёр-пастаноўшчык спектакля, прэм’ера якога адбудзецца 19 кастрычніка.

«12 крэслаў» паўстануць у выглядзе музычнага спектакля ў двух дзеяннях. «Кіраваць парадам будуць стваральнікі рок-оперы «Граф Монтэ-Крыста», — адзначаюць у тэатры. Названая рок-опера стала тэатральным хітом Мінска, на які вельмі хутка разыходзяцца квіткі. Дарэчы, кампазітар новай пастаноўкі — Цімур Каліноўскі.

Ролю Астапа выконваюць у розных складах акцёр Аляксандр Гірэнак і заслужаны артыст краіны Руслан Чарнецкі. А вобраз Вараб’янінава ўвасобяць на сцэне Горкаўскага тэатра заслужаныя артысты Андрэй Душачкін і Сяргей Чэкерэс.

У тэатры таксама адзначаюць, што пастаноўка стала магчымай дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры Расіі і прадпрыемства «Рускія сезоны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула