Што з выездам з Беларусі днём у суботу?
На памежным пераходзе «Брэст» на польскай мяжы колькасць легкавых машын знізілася за дзве тысячы.
Фота: Onliner.by
Па стане на 12:00 там стаяць 1872 легкавыя машыны і чатыры аўтобусы.
Нагадаем, польская мяжа была закрытая з 12 па 24 верасня і адкрылася ў ноч на 25 верасня.
На літоўскай мяжы чэргаў няма. На латвійскай мяжы таксама.