БЕЛ Ł РУС

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»

27.09.2025 / 10:3

Nashaniva.com

Стала вядома пра яшчэ аднаго супрацоўніка прадпрыемства «Пеленг», якога асудзілі па палітычным артыкуле. Арцём Сямёнаў працаваў у Бюро мытна-ліцэнзійнага забеспячэння і экспартнага кантролю. Яму магло пагражаць да 12 гадоў калоніі.

Арцём Сямёнаў. Фота: «Сфера»

Арцёму Сямёнаву 34 гады. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 2007 годзе.

Доўгі час Арцём працаваў на аптычным прадпрыемстве «Сфера», якое ўваходзіць у Беларускае оптамеханічнае аб'яднанне і стварае аптычныя элементы — лінзы, прызмы, сеткі і гэтай далей. «Сферай» валодае ААТ «Пеленг» — у прадпрыемстваў нават агульны спіс супрацоўнікаў ва ўнутраных рэсурсах.

Арцём быў юрысконсультам у Бюро мытна-ліцэнзійнага забеспячэння і экспартнага кантролю. Ён працаваў там прынамсі да лета 2024 года. Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га.

Арцём Сямёнаў некалькі гадоў таму. Фота з ягонай старонкі Уканаткце

Прысуд і тое, у чым канкрэтна яго абвінавачвалі, — невядомыя, але пагражала хлопцу да 12 гадоў калоніі. Арцёма Сямёнава асудзілі па абвінавачанні ў «дзеяннях, накіраваных на прычынення шкоды Беларусі» і ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», які стварае КДБ.

Аблава КДБ на супрацоўнікаў «Пеленга» і іншых абарончых прадпрыемстваў пад яго крылом пачалася ўлетку 2024 года і працягвалася некалькі месяцаў. Яна звязаная са злівам дакументаў прадпрыемства, якія датычыліся абыходу санкцыяў. Былі апытаныя амаль усе супрацоўнікі, звольненыя дзясяткі людзей, як мінімум шэсць супрацоўнікаў былі асуджаныя па палітычных артыкулах — за ўдзел у пратэстах і «заклікі да прычынення шкоды Беларусі».

«Пеленг» — адно з ключавых прадпрыемстваў беларускай абарончай прамысловасці. Яно стварае прыцэлы для расійскіх танкаў, спадарожнікі і шэраг іншых вырабаў, важных для Расіі падчас вайны. Раней прадпрыемства працавала і з Украінай — напрыклад, украінская супрацьтанкавая ракетная ўстаноўка стваралася сумесна з «Пеленгам».

Чытайце таксама:

Беларускія прадпрыемствы працягваюць вырабляць прыцэлы і боепрыпасы для расійскай арміі

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Каментары да артыкула